Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цапра)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Цапра. Царква.jpg
53°01′33,10″ пн. ш. 26°42′57,90″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Цапра
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Слуцкая епархія
Будаўніцтва 2004
Лагатып Вікісховішча Свята-Крыжаўзвіжанская царква на Вікісховішчы

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Цапра Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая драўляная царква ў Цапры ўзгадаваецца ў пачатку XVI стагоддзя. У 1696 годзе царква была ўніяцкай.

У 1828 годзе манастыр быў закрыты, а царква стала дзейнічаць як прыхадская. На той час царква ўяўляла сабой збудаванне з драўляных брусоў на каменным фундаменце, мела крыжападобны выгляд, была крыта гонтай, з адным купалам адкрытым, а другім — глухім.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны была часткова разбурана агароджа, а са званіцы прапалі званы. У сярэдзіне 1960-х гадоў царква была разбурана, царкоўную маёмасць часткова перавезлі ў горад Клецк.

У 1992 годзе была зарэгістравана праваслаўная абшчына. У 2004 годзе царква была асвячона мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам.

У 2011 годзе была пабудавана дарога да храма, а ў 2012 годзе былі заменены два купалы з крыжамі на новыя залатыя купалы[1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Наркевич, И., свящ. О бывшем в селе Цепре, Слуцкого уезда, Кресто-Воздвиженском монастыре и о судьбе оного/ свящ. И. Наркевич. — Минские епархиальные ведомости. МН., 1870. № 10. С. 283—284.
  • НИАРБ, ф.136, оп.1, д.41230. Клировые ведомости по Клецкому благочинию за 1896 год. Л.15.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]