Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цвеціна)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
|---|---|
| | |
| 55°29′07″ пн. ш. 28°11′33″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Цвеціна |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
| Благачынне | Мёрскае |
| Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
| Будаўніцтва | 1864—1867 гады |
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Цвеціна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1864—1867 гадах з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае трохчасткавую кампазіцыю: двух’ярусная шатровая званіца, прамавугольны ў плане двух’ярусны пад шатровым дахам аб’ём малітоўнай залы і трохгранная апсіда. Фасады дэкарыраваны паўкалонамі, антаблементам з сухарыкамі, броўкамі над арачнымі аконнымі праёмамі. Званіца і дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Абразы: «Атрыманне крыжа» (канец XVIII — 1-я палова XIX ст.), «Пакланенне вешчуноў», «Яўленне Хрыста анёлам» (абодва мяжа XVIII—XIX ст.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 314
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цвеціна)- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цвеціна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цвеціна) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цвеціна) на сайце «Архіварта»
