Свята-Мікалаеўская царква (Высацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўная царква
Свята-Мікалаеўская царква
53°13′36,61″ пн. ш. 25°33′36,17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Высацк
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Высацк Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў пачатку XIX стагоддзя з цэглы. У 1875 годзе адрамантавана архітэктарам Сяргеем Гур’евым, абмерныя чарцяжы выканаў Мікалай Ціхвінскі[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з трохграннай алтарнай часткай, да якой далучалася невялікая рызніца (не захавалася). Фасад завершаны трохвугольным франтонам з чатырохграннай вежачкай-званіцай (не захавалася), крапаваны 2-слойнымі пілястрамі і апяразаны буйным трыгліфным фрызам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Зала была перакрыта плоскай столлю, сцены крапаваны пілястрамі. Пад алтарнай часткай крыпта.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 4, спр. 68, арк. 23; ф. 97, воп. 1, спр. 317, арк. 75 — 76.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]