Свята-Мікалаеўская царква (Вярховічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
52°28′12,75″ пн. ш. 23°30′38,99″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вярховічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Дата пабудовы 1933 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000342шыфр 113Г000342
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вярховічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў пачатку 19 ст. з дрэва як касцёл, які 18661868 гг. прыстасаваны пад царкву[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, завершаным шматграннай паўкруглай апсідай. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая шатровая вежа-званіца. На вальмавым даху над алтарнай часткай — лёгкі слуповы ліхтар з шатровым верхам. Галоўны ўваход аформлены 4-калонным порцікам. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Плоская столь малітоўнай залы пераходзіць у зоркавае скляпенне над апсідай, над уваходам — хоры.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр.156.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]