Свята-Мікалаеўская царква (Дудзічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква
Свята-Мікалаеўская царква
52°44′49″ пн. ш. 30°50′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дудзічы
Канфесія Праваслаўе
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Стан згарэла
Map

Свята-Мікалаеўская царква — былы помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваная ў першай палове XIX стагоддзя з дрэва ў в. Дудзічы Чачэрскага раёна.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква трохзрубная, складаецца з квадратнага ў плане двух'яруснага асноўнага аб'ёму, бабінца і пяціграннага алтарнага зрубу. Сцены завершаныя суцэльным поясам антаблементу. Над асноўны аб'ёмам васьмігранны купал з макаўкай, над бабінцам двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку). Сцены будынку гарызантальна ашаляваныя, вуглы дэкарыраваныя дашчанымі накладкамі, якія імітуюць мураваны руст, шэраг вертыкальных дошчачак на фрызе ствараюць трыгліфы. Прамавугольныя вокны ў спрошчаных ліштвах з філёнгамі над імі. Інтэр'ер царквы зальны. Асноўнае памяшканне перакрытае васьмігранным скляпеннем. Столь бабінца і алтарнай часткі плоская.

Страта[правіць | правіць зыходнік]

Царква згарэла ў сакавіку 2002 года[1][2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]