Свята-Мікалаеўская царква (Лебяда)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
53°43′48″ пн. ш. 25°01′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Канфесія Праваслаўе
Епархія Лідская епархія
Стан Дзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Лебяда Лідскі раён Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана каля 1870(99?) г. з цэглы. Была прыпісной да Ражджаства-Багародзіцкай царквы ў в. Голдава.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па кананічнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Шацёр васьмерыковага яруса званіцы завершаны макаўкай, шатровы дах малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з руставанымі броўкамі, 3 уваходы аформлены кілепадобнымі парталамі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры апсіда і прытвор адкрыты ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным чатырох’ярусным іканастасам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]