Свята-Мікалаеўская царква (Новы Пагост)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўная царква
Свята-Мікалаеўская царква
55°29′37″ пн. ш. 27°28′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Новы Пагост
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Мёрскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Дата пабудовы 1878 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Новы Пагост Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1878 годзе з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае кананічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: трох’ярусная шатровая званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Шатровы дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, шацёр званіцы — макаўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: кілепадобныя і руставаныя ліштвы арачных аконных і дзвярнога праёмаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі — атынкаваныя яны кантрастна вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У скляпеністым памяшканні малітоўнай залы драўляная скульптура «Укрыжаванне» XVIIXVIII стст., абразы XIX ст. «Маці Божая Адзігітрыя», «Забойства Іаана», «Архангел Гаўрыіл», «Архангел Міхаіл», іканастас.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]