Свята-Мікалаеўская царква (Самуйлавічы Дольныя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
53°18′52″ пн. ш. 24°41′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Самуйлавічы Дольныя
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Мастоўскае
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1801 год
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Самуйлавічы Дольныя Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў пачатку XX стагоддзя

Пабудавана ў 1801 годзе з бутавага каменю і цэглы, у 1876 годзе перабудавана на сродкі прыхаджан інжынерам Л. Кржыжаноўскім. У 1875 годзе пабудавана званіца. Першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча 1910—1914 гадоў. Адкрыта ў 1988—1990 гадах.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам, завершаным паўкруглай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у кананічнае пакрыццё. Пасярэдзіне даху ўзведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам. Франтальны фасад руставанымі лапаткамі расчлянёны на 3 праслы, завершаны прамавугольным атыкам з трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых атынкаваных ліштвах, вылучаных па паліхромным фоне адкрытай бутавай муроўкі сцен. Каля апсіды пастаўлена мураваная чатырохстоўпная шатровая званіца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]