Свята-Мікалаеўская царква (Слабодка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
55°03′26″ пн. ш. 29°16′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Слабодка
Канфесія БПЦ
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Map

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Слабодка Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваная ў канцы 19 — пачатку 20 ст. з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Крыжова-купальны храм. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе шмат'ярусная шатровая званіца з галоўкай. Над сяродкрыжжам гранёны барабан з шатром, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Фасады дэкарыраваны рустам, згрупаванымі і адзіночнымі паўкалонамі, шматпрафіляванымі карнізамі і паяскамі, какошнікамі, кілепадобнымі ліштвамі арачных аконных праёмаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]