Свята-Мікалаеўская царква (Вялікія Сяхновічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква
Свята-Мікалаеўская царква
52°14′37,26″ пн. ш. 24°01′34,54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікія Сяхновічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Жабінкаўскае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1727 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000238шыфр 112Г000238
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Сяхновічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папярэдняя царква вядома з 1475 года. Існуючая царква пабудавана да 1727 года, перабудавана ў 1860-я гады. У 2007 годзе храм быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

У царкве быў ахрышчаны Якаў Жалязоўскі — епіскап Брэсцкі (1848—1870).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы фасад

Помнік драўлянага дойлідства. Асноўны прамавугольны зруб з алтарнай часткай уверсе трохграннай, унізе прамавугольнай, з рызніцамі па баках. З захаду да асноўнага зруба прымыкае квадратны ў плане бабінец, завершаны чацверыковай званіцай, накрытай шатром з галоўкай. Дах двухсхільны, над алтарнай часткай, дзе размешчаная невысокая фігурная галоўка, — трохсхільны. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі і каляровымі вітражамі. Інтэр’ер падзелены чатырма слупамі. Хоры ў заходняй частцы ў выглядзе арачнай галерэі, якую падтрымліваюць чатыры калонкі.

Нараджэнне Яна Хрысціцеля. ХVІІІ ст. МСБК ІМЭФ НАН Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]