Свята-Мікалаеўская царква (Воўчын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
52°16′58″ пн. ш. 23°18′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Воўчын
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата скасавання 1812
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У цэнтры вёскі, абкружана бутавай агароджай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 18 ст., перабудавана ў 1841 годзе. У 1903 годзе ўзведзена драўляная царкоўнапрыходская школа. Прыпісная могілкавая Уладзімірская капліца.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды

Помнік архітэктуры з рысамі барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, па цэнтры якога ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Над нізкім прытворам надбудавана трох'ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца, завершаная макаўкай. З усходу прыбудавана прамавугольная ў плане апсіда пад вальмавым дахам і нізкая рызніца. Фасады члянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках і на скругленых вуглах. Барочная аснова храма праглядаецца ў пластычнай трактоўцы аб'ёмаў, вытанчаных архітэктурных абломах, магутным канструкцыйным рашэнні. «Рускі стыль» прыўнёс элементы драўлянай царкоўнай архітэктуры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]