Свята-Мікалаеўская царква (Вярховічы)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°28′12,75″ пн. ш. 23°30′38,99″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вярховічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Дата пабудовы | 1933 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000342 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вярховічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў пачатку 19 ст. з дрэва як касцёл, які 1866 — 1868 гг. прыстасаваны пад царкву[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, завершаным шматграннай паўкруглай апсідай. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая шатровая вежа-званіца. На вальмавым даху над алтарнай часткай — лёгкі слуповы ліхтар з шатровым верхам. Галоўны ўваход аформлены 4-калонным порцікам. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Плоская столь малітоўнай залы пераходзіць у зоркавае скляпенне над апсідай, над уваходам — хоры.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр.156.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Вярховічы)
- Свята-Мікалаеўская царква (Вярховічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Вярховічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Вярховічы) на сайце «Архіварта»