Будынак бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
54°17′24″ пн. ш. 30°59′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Горкі
Архітэктурны стыль канструктывізм
Будаўнік Анджэла Антонавіч Кампіёні
Архітэктар Маркаў, Бонч-Бруевіч
Будаўніцтва 1849
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000433шыфр 512Г000433
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак бібліятэкі — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе Паркавы праезд, 1.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Мікалаеўская царква[правіць | правіць зыходнік]

Царква да перабудовы. Пачатак XX ст. С. Юркоўскі

Будаўніцтва Свята-Мікалаеўскай царквы Горы-Горацкага земляробчага інстытута пачалося 1 жніўня 1849 г. Падмурак закладваўся пад назіраннем архітэктара Маркава, цераз год яго змяніў архітэктар Бонч-Бруевіч, а затым за будаўніцтвам назіраў інжынер Іван Осіпаў з Віцебскай палаты дзяржаўнай маёмасці. Непасрэдна будаўніцтвам займаўся архітэктар А. Кампіёні. Пры мураванні сцен кожная цагліна змачвалася, а кожны рад мура залівалі вапнавым растворам, звонку вапнавыя швы заглыбляліся для лепшай звязкі тынку з цэглай. Цэглу спецыяльнага абпалу рабілі на цагляным заводзе ў фальварку Іванова. Было зроблена 6 драўляных крыжоў, якія абабілі жалезам і заказана 6 званоў ад 1 да 45 пудоў. Драўлянны іканастас, прастольнік і 2 клірасы паставіў маскоўскі купец І. Котаў. 17 ікон для іканастаса браўся напісаць вучань Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў Васіль Феклістаў. Звонку царква была патынкавана растворам пяску з вапнай[1].

Перабудова[правіць | правіць зыходнік]

Перабудаваны ў 1930-я гады з былой царквы ў стылі канструктывізму[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План першага паверха
Бібліятэка

Цяпер бібліятэка ўяўляе сабой двухпавярховы мураваны будынак складанай у плане формы. Плоскія сцены фасадаў члянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў[2].

Зноскі

  1. Грамадскія і прамысловыя будынкі.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2019.
  2. а б 868.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]