Свята-Мікалаеўская царква (Забор’е)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
55°11′34″ пн. ш. 27°49′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Забор’е
Канфесія БПЦ
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Будаўніцтва 1914
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Забор’е Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1914 годзе з дрэва на месцы храма, разабранага з дазволу Імператарскай археалагічнай камісіі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з трох’яруснай званіцы, нізкага бабінца, квадратнай у плане малітоўнай залы і пяціграннай апсіды з рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і асноўнага аб’ёму завершаны макаўкамі на гранёных барабанах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]