Свята-Мікалаеўская царква (Люта)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°17′49″ пн. ш. 23°28′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Люта |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Будаўніцтва | 2007—2012 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Люта Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]7 лістапада 2007 года было абрана месца для будаўніцтва храма, а 24 лістапада епіскап Іаан здзейсніў чын закладкі храма.
17 траўня 2011 года на храме былі ўсталяваны крыжы. У 2011 годзе былі скончаны ўнутраныя аздобы храма. У 2012 годзе быў усталяваны іканастас.
28 кастрычніка 2012 года Іаан здзейсніў урачыстае асвячэнне храма і правёў першую літургію. 20 красавіка 2014 года быў здзейснены чын асвятлення новых званоў[2].