Свята-Мікалаеўская царква (Ляхаўка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
Царква Святога Мікалая на могілках
Царква Святога Мікалая на могілках
54°17′54″ пн. ш. 28°17′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Благачынне 2-е Барысаўскае благачынне 
Map

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Ляхаўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На могілках. Пабудавана ў 1869 г. з дрэва[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольнымі зрубамі малітоўнай залы і апсіды, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Фасад завершаны трохвугольным франтонам. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

  1. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 820, арк. 148.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]