Свята-Мікалаеўская царква (Макараўшчына)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
Церковь в Макаровщине.jpg
Царква ў Макараўшчыне
55°03′00″ пн. ш. 28°58′08″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Макараўшчына
Канфесія БПЦ
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Дата пабудовы 1886 год

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Макараўшчына Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1886 годзе з цэглы. У 1990-я гады вернута вернікам.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі вялікі кубападобны аб'ём пад чатырохсхільным дахам, завершаным макаўкай. Да яго далучаны прамавугольныя ў плане прытвор, бакавыя прыдзелы і апсіда. Над прытворам надбудавана двух'ярусная васьмігранная шатровая званіца, завершаная макаўкай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі руставанымі лапаткамі і паўкалонамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]