Свята-Мікалаеўская царква (Смаляніца)
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°42′30″ пн. ш. 24°37′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Смаляніца |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Дата пабудовы | 1903 год |
Стан | працуе |
![]() |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Смаляніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, каля могілак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1903 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай трох'яруснай званіцай, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай, пяціграннай апсідай. Шацёр званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку) і васьмігранны барабан на чатырохсхільным даху асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Грані верхняга яруса званіцы прарэзаны 4 арачнымі праёмамі і маюць стральчатыя прафіляваныя завяршэнні, якія ствараюць зубчастае акаймаванне гранёнага шатра. Фасады царквы прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У дэкоры выкарыстаны зубчастыя і вуглавыя лапаткі. Уваходны лучковы праём аформлены пластычным парталам з крапаваным франтонам.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Апсіда і трапезная адкрыты ў залу шырокімі арачнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф.97, воп. 1, спр. 55, арк. 4А; спр.131; спр.312, арк. 479—480; ф. 849, воп. 1, спр.22.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Смаляніца)
- Свята-Мікалаеўская царква (Смаляніца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Смаляніца) на сайце Radzima.org