Свята-Мікалаеўская царква (Старыя Дарогі)
| Славутасць | |
| Свята-Мікалаеўская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°02′25″ пн. ш. 28°16′15″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Старыя Дарогі |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Слуцкая епархія |
| Будаўніцтва | 2006—2019 гады |
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 26.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]6 красавіка 1954 года па багаславенні архіепіскапа Піцірыма быў заснаваны прыход. Настаяцелем быў прызначаны протаіерэй Цярэнцій Савіч Локацкі. Будынка царквы ў горадзе не было і набажэнствы праводзіліся ў хаце пробашча.
У канцы 1991 года мітрапаліт Філарэт багаславіў стварэнне прыходу. 12 красавіка 1992 года пробашчам парафіі быў прызначаны іерэй Ігар Кручко.
Прыходу быў перададзены будынак пад храм і 14 сакавіка 1993 года адбылося яго асвячэнне мітрапалітам Філарэтам. Пры прыходзе з 1997 года існуе нядзельная школа.
У 2006 годзе побач з будынкам драўлянага храма было распачата будаўніцтва новай цаглянай царквы. 15 снежня 2019 года епіскап Антоній правёў асвячэнне новазбудаванага храма[1][2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква (Старыя Дарогі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Старыя Дарогі) на сайце «Архіварта»
