Перайсці да зместу

Свята-Мікалаеўская царква (Чарасы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
55°37′45″ пн. ш. 27°43′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Чарасы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Мёрскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Будаўніцтва 18851886 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000570шыфр 213Г000570
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Чарасы Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.

Пабудавана ў 1885—1886 гадах з цэглы.

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Шмат’ярусная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з шатровай званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку), трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб’ём завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане, шацёр званіцы — макаўкай. У дэкаратыўнай апрацоўцы фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага культавага дойлідства — какошнікі, кілепадобныя аркі. Уваход вырашаны магутным арачным парталам на пілонах, акаймаваным кілепадобнай ліштвай.

Абразы мяжы 18 — 19 ст. «Мікалай Цудатворац» і «Цуд Георгія аб змеі».