Свята-Міхайлаўская царква (Вострава, Зэльвенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
53°14′25,41″ пн. ш. 25°02′13,7″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вострава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Архітэктар невядомы
Будаўніцтва 1780
Стан дзейнічае
Map

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Вострава Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1862 годзе на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі з цэглы на сродкі маршала Гарабурды. У 1961 годзе закрыта, адкрыта ў 19881990 гг. Абнесена бутавай агароджай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжана-восевую кампазіцыю царквы складаюць прытвор з шатровай чацверыковай званіцай, трапезная, малітоўная кубападобная зала і прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы, 4-схільны дах малітоўнай залы і цэнтр апсіды завершаны макаўкамі на гранёных барабанах. Плоскасныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з архівольтамі, апяразаны прафіляваным карнізам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 89.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]