Свята-Міхайлаўская царква (Сцяпанкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
52°16′12,17″ пн. ш. 23°59′40,2″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Сцяпанкі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар невядомы
Будаўніцтва 1780
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000255шыфр 112Г000255
Стан дзейнічае
Map

Свята-Міхайлаўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваная ў 1780 годзе ў стылі барока, у 1858 г. капітальна адрамантавана[1]. У пачатку 20 ст. да фасада прыбудавана васьмерыковая шатровая званіца.

Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольны цэнтральны неф асвятляецца невялікімі верхнімі вокнамі і накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарам і трохвугольным франтонам з шалёўкай «ромбам» на галоўным фасадзе. У сярэдзіне вільчыка фігурны гранёны купалок. Бакавыя нефы накрытыя аднасхільнымі дахамі, якія каля алтару пераходзяць у трохвугольныя застрэшкі, а на галоўным фасадзе завершаныя двух'яруснымі чацверыковымі вежачкамі з гранёнымі купалкамі. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі зашклёныя вітражамі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры нефы падзеленыя чатырма калонкамі з капітэлямі. Цэнтральны неф мае скляпеністае перакрыцце, бакавыя — плоскую столь. Сцены апрацаваныя пілястрамі. Прастора апсіды вылучана высокім трох'ярусным разным іканастасам, створаным у 1830-я гг. Абразы 18 — 19 стст.: «Успенне святой Анны», «Маленне», «Святы Іосіф з дзіцем», «Апостал Пётр», «Святыя Іакім і Анна».

Над уваходам — хоры.

У 1914 г. з паўднёвага захаду да царквы прыбудаваная трох'ярусная чацверыковая званіца з васьмерыковым верхнім ярусам, завершаным шатровым дахам з дэкаратыўнымі шчытамі.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф.1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29; ф. 8, воп. 1, спр. 1223, арк. 33.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]