Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Міхайлаўская царква | |
|---|---|
| | |
| 52°04′43,44″ пн. ш. 25°16′09,64″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Восаўцы |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Брэсцкая |
| Архітэктар | невядомы |
| Будаўніцтва | 1780 |
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Восаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1780 годзе з дрэва на ўсходняй ускраіне вёскі. Каля царквы пастаўлена 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца-брама.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Кампазіцыя будынка складаецца з 3 прамавугольных зрубаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды, якія накрыты агульным дахам з хвалямі і трохвугольнымі застрэшкамі ў месцы іх злучэння. Над галоўным фасадам вільчык даху завершаны 8-гранным светлавым барабанам з купалам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. У малітоўную залу выступае вузкая галерэя хораў з парапетам цяслярскай работы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1780 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Восаўцы (Драгічынскі раён)
- Помнікі беларускага народнага дойлідства
- Храмы Святога Міхаіла
- Праваслаўныя храмы Драгічынскага раёна
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Колішнія ўніяцкія храмы Брэсцкай вобласці
- 1780 год у Беларусі
- Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі
