Свята-Міхайлаўская царква (Відзібор)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
51°58′56,25″ пн. ш. 26°43′11,63″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Відзібор
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1911 год

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Відзібор (Столінскі раён) на вясковых могілках. Помнік народнага драўлянага дойлідства.

Пабудавана у XIX стагоддзі. Прыпісная да Узнясенскай царквы г. Століна.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква ўяўляе сабой шасцігранны зруб, накрыты вальмавым дахам з галоўкай па цэнтры. Над прамавугольным прытворам узведзена чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны двухслуповым ганкам з аднасхільным пакрыццём.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]