Свята-Міхайлаўская царква (Картынічы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
51°43′07″ пн. ш. 28°14′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Картынічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Тураўская |
Дата заснавання | 1604 |
Дата скасавання | 1943 |
Стан | знішчана |
Свята-Міхайлаўская царква — былая царква ў Картынічах Гомельскай вобласці. Знішчана падчас вайны, не адноўлена.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першае згадванне аб царкве адносіцца да 1604 года, калі Іакаў Мелеш даў фундаш на царкоўную зямлю. Потым царква ўпамінаецца ў 1754 годзе. Апекунамі царквы былі біскупы І. Масальскі і І. Булгак. У 1777 годзе храм быў у добрым стане. У званіцы мелася 3 званы. У 1795 годзе стала праваслаўнай. З 1803 года царкву прыпісалі да Лельчыцкага прыхода. У 1888 годзе царква згарэла. На яе месцы пабудавалі капліцу. Пры капліцы мелася драўляная званіца. У 1889 годзе на сродкі памешчыка Радзішкова капліца перабудавана ў царкву і асвечана ў тым жа годзе.
У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску разам з царквой.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 568