Свята-Міхайлаўская царква (Рамель, 1999)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
52°02′37″ пн. ш. 27°20′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Рамель
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Дата пабудовы 1999 год
Стан дзейнічае
Map

Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Рамель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1999 годзе побач з драўляным храмам XVIII стагоддзя.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з цэглы. Кубападобная малітоўная зала завершана магутным 8-гранным барабанам і вуглавымі макаўкамі. Над прамавугольным прытворам надбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-східьным пакрыццём[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]