Свята-Пакроўская капліца (Мар’іна Горка)
Выгляд
Праваслаўная капліца | |
Свята-Пакроўская капліца | |
---|---|
53°30′21″ пн. ш. 28°09′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мар’іна Горка |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Барысаўская епархія |
Благачынне | 1-е Пухавіцкае благачынне |
Свята-Пакроўская капліца — мураваная праваслаўная капліца ў горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вуліца Новая Зара, 55.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў канцы XX стагоддзя. Пасля пабудовы кафедральнага сабора Святога прававернага князя Аляксандра Неўскага выкарыстоўваецца як музей-бібліятэка.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, да якога далучаны папярочны прытвор з надбудаванай над ім 8-граннай драўлянай званіцай. Двухсхільны дах над алтарнай часткай і шацёр званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Пакроўская капліца(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Пакроўская капліца (Мар’іна Горка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)