Свята-Пакроўская царква (Вялікія Лазіцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Галоўны ўваход
Галоўны ўваход
54°04′42,66″ пн. ш. 30°04′26,29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікія Лазіцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1820 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000574шыфр 513Г000574
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

Пабудавана ў цэнтры вёскі ў 1820 годзе з дрэва. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Апсіда

Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Аснову кампазіцыі складае крыжова-купальны асноўны аб'ём, да якога праз кароткі бабінец далучаны квадратны ў плане прытвор. Да цэнтральнага кубападобнага аб'ёму прылягаюць прамавугольныя ў плане прыдзелы і пяцігранная апсіда, накрытыя вальмавымі дахамі з макаўкамі на гранёных шыях. Цэнтральны аб'ём завершаны магутным васьмігранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам. Галоўны ўваход вылучаны ганкам з двухсхільнай навіссю на парных слупах. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры дамінуе прастора сяродкрыжжа, перакрытая скляпеннем на ветразях, якое абапіраецца на 3 пары слупоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 103.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]