Свята-Пакроўская царква (Крычаў)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Свята-Пакроўская царква, Крычаў)
| Славутасць | |
| Свята-Пакроўская царква | |
|---|---|
| 53°44′35″ пн. ш. 31°43′23″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Крычаў |
| Канфесія | БПЦ і праваслаўе |
| Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская епархія |
| Будаўніцтва | 1946 |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Крычаве Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Касманаўтаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1946 годзе з дрэва.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана па канону чатырохчасткавага храма другой паловы XIX ст. Сфарміравана прытворам-званіцай, бабінцам, малітоўнай залай з бакавымі прыдзеламі, пяціграннай апсідай. У сілуэце пануюць двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай і цыбулепадобны купал у сяродкрыжжы двухсхільных дахаў. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Свята-Пакроўская царква (Крычаў) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Крычаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
