Свята-Пакроўская царква (Ласіца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква
55°05′29,83″ пн. ш. 27°23′43,4″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ласіца
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Пастаўскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1830 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000880шыфр 213Г000880
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Ласіца Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з цэглы і бутавага каменю.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове кампазіцыі храма падоўжны прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам, які па цэнтры завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Да франтальнага фасада далучана вежа-званіца, якая складаецца з 2 ніжніх чатырохгранных і верхняга васьміграннага ярусаў, шацёр якіх завершаны макаўкай. Арачны ўваходны праём аформлены 2-пілонным парталам з трохвугольным шчытом. Са старажытнарускага царкоўнага дойлідства ўнесены кілепадобныя ліштвы арачных праёмаў званіцы. Рытм бакавых працяглых фасадаў ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы і лапаткі ў прасценках. Архітэктурна-дэкаратыўны эфект дасягаецца кантрасным спалучэннем атынкаваных і пабеленых элементаў дэкору з паліхромным фонам бутавай муроўкі сцен.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Абразы «Маці Божая на змеі» (канец 18 ст.), «Маці Божая з дзіцем» (мяжа 18 — 19 ст.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]