Свята-Пакроўская царква (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Фота да 1918 года
Фота да 1918 года
53°53′34″ пн. ш. 30°20′07″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль Магілёўская школа дойлідства

Свята-Пакроўская царква (Магілёў)
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква

Свята-Пакроўская царква — існавала ў канцы XVII — пачатку XX стагоддзя ў Магілёве. Пабудаваная з цэглы ў традыцыях Магілёўскай школы дойлідства. Не захавалася.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква да 1941 года

Прамавугольны ў плане крыжова-купальны храм. Ва ўсходняй частцы ён завяршаўся трыма паўцыліндрычнымі апсідамі, у заходняй — прытворам і дзвюма рызніцамі па баках асноўнага аб'ёму. Над сяродкрыжжам узвышаўся васьмігранны светлавы барабан, накрыты сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на высокай васьміграннай шыйцы. Тарцы асноўнага аб'ёму і крылы трансептаў завяршаліся трохвугольнымі франтонамі з паўцыркульнымі нішамі ў цэнтры. Вуглы аб'ёмаў і сцены рызніц былі дэкарыраваны пілястрамі, аконныя праёмы мелі паўцыркульную форму. Па перыметры будынак быў апяразаны тонкапрафіляваным карнізам. У інтэр'еры чатыры масіўныя слупы пры дапамозе ветразяў падтрымлівалі барабан купала.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]