Свята-Пакроўская царква (Пачапава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°21′49″ пн. ш. 25°49′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Пачапава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата заснавання 1867
Дата пабудовы 1867 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аднапрастольная Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Пачапава, помнік псеўдарускага стылю XIX стагоддзя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узведзена з мясцовага бутавага каменю ў 1867 г. на ўрадавыя сродкі (10 700 рублёў) і намаганнямі мясцовага святара. Царква была ўзведзена замест драўлянай царквы, пабудаванай у 1770 годзе землеўладальнікам Корсакам. Пры храме мелася царкоўна-прыходская школа і прыпісная могілкавая Свята-Мікалаеўская царква. Сярод бутавай агароджы двух’ярусная брама і вуглавая цыліндрычная вежачка.

Царква была спалена партызанамі ў 1943 годзе. З 1943 года прыходскай царквою была могілкавая Свята-Мікалаеўская ў в. Пачапава. Адноўлена ў пачатку XXI стагоддзя, дзякуючы нястомнай працы святара Пачапаўскага прыхода Георгія Сапуна і фундатараў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Агароджа царквы з вежай

Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква ў плане ўяўляе падоўжаны крыж, завершана цыбулепадобнымі галоўкамі над асноўным аб’ёмам і званіцай у франтоннай частцы. Кубападобны аб’ём малітоўнай залы завершаны 5-купаллем, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі на 2 ярусы. Праз кароткую трапезную далучаны папярочны двух’ярусны прытвор, над якім узведзена чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Да алтарнага фасада далучана прамавугольная апсіда з акруглай экседрай, накрытая двухсхільным дахам з макаўкай. Цэнтральны ўваход вырашаны 4-калонным ганкам пад двухсхільным пакрыццём, бакавыя — накладнымі пілястравымі парталамі з трохвугольнымі франтонамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаны атынкаваныя элементы дэкору: ліштвы аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, між’ярусныя паясы. Бакавыя фасады падзелены дзвюма ярусамі вокнаў і ўваходнымі парталамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 643.
  • Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]