Свята-Пакроўская царква (Хатляны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Хатляны. Пакроўская царква.jpg
53°24′10″ пн. ш. 27°33′39″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Хатляны
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Аўтар праекта К. Тон
Заснавальнік Завіша
Будаўніцтва 18971898 гады
Дата скасавання 2013
Стан згарэла

Свята-Пакроўская царква (Мінская вобласць)
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Хатляны (Уздзенскі раён, Мінская вобласць), помнік архітэктуры. Знішчаны пажарам 6 студзеня 2013 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква пабудавана ў 2-й палове ХІХ стагоддзя з дрэва на сродкі памешчыка Завішы на месцы Свята-Міхайлаўскай царквы ХVІII стагоддзя. У 1897 годзе паводле праекта Канстанціна Тона ў Хатлянах за кошт дзяржавы пачата будаўніцтва новай царквы, ім кіраваў майстар Тадэвуш. 2 верасня 1898 года яна была асвячона. У 1930 годзе царква была закрыта і аддадзена калгасу пад збожжасклад. Падчас нямецкай акупацыі царква ў 1941 годзе была адкрыта і працавала да 1963 года, потым зноў стала калгасным збожжаскладам. У 1987 годзе царква была ўзята пад ахову дзяржавы як помнік драўлянай архітэктуры ХІХ стагоддзя. Да 1990-х гадоў не дзейнічала[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Крыжова-купальны 5-зрубны храм. Над цэнтральным кубападобным зрубам узведзены 8-гранны барабан з макаўкай на шыі. Па вуглах зруба ўзведзены невялікія 8-гранныя барабаны з цыбулепадобнымі галоўкамі ў завяршэнні шатроў. Апсіда, прыдзелы і прытвор выкананы аднолькавымі 5-граннымі прырубамі. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца багатым дэкаратыўным афармленнем фасадаў фігурнай шалёўкай і разным дэкорам: рустамі, пілястрамі, ліштвамі аконных праёмаў, падзорамі.

Унутры малітоўная зала перакрыта 8-гранным светлавым барабанам на ветразях: у яе шырокімі трапецападобнымі прасветамі адкрываюцца памяшканні апсіды, прыдзелаў і бабінца, над якім створана галерэя хораў. Брусчатыя сцены афарбаваны ў блакітны колер. Пад апсідай крыпта.

Пажар[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, пра пажар 6 студзеня ў 3.30 паведаміла па тэлефоне мясцовая жыхарка, якая ўбачыла з акна свайго дома зарава.

На ліквідацыі пажару былі задзейнічаны 14 адзінак тэхнікі і прыблізна 30 чалавек асабовага складу Уздзенскага гарнізона МНС. Першае падраздзяленне ратавальнікаў-пажарных прыбыло да месца выкліку праз тры хвіліны, аднак дах царквы ўжо абваліўся. Драўляны будынак знішчаны агнём[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свята-Пакроўская царква, Хатляны // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 198.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]