Свята-Пакроўская царква (Прыбалавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Пакроўская царква ў Прыбалавічах
Пакроўская царква ў Прыбалавічах
51°40′20,38″ пн. ш. 27°49′06,20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Прыбалавічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская
Першае згадванне 1797
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000459шыфр 313Г000459
Map

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у агр. Прыбалавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1797 г на могілках пабудавана ў гонар Пакровы Благародзіцы драўляная капліца са званіцай, якая адносілася да Данілевіцкага прыхода. У 1825 капліца была аддрамантавана і значна павялічана ў памерах. З гэтага часу, па сутнасці, капліца з’яўляецца Свята-Пакроўскім храмам, дзе пастаянна вялася служба. Адпаведна ведамасці аб цэрквах Мінскай епархіі за 1834 г., пабудавана ў 1794 г. з дрэва[1]; у 1907 г. капітальна перабудавана. Аднавіла дзейнасць у 1941 г., пасля вайны зноў закрыта.

Прыход пачаў дзейнічаць ў 1988.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевая трохчасткавая кампазіцыя складаецца з квадратных у плане нізкага прытвора, бабінца, трапецападобнай у плане малітоўнай залы. Зрубы бабінца і малітоўнай залы накрыты агульным вальмавым бляшаным дахам, у які з боку франтальнага фасада ўрэзаны двух’ярусная чацверыковая званіца пад шатровым верхам з ліхтаром; над алтарнай часткай шатровая чацверыковая вежачка з макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчатых ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Малітоўная зала перакрыта драўляным люстэркавым скляпеннем, апсіда вылучана драўляным двух’ярусным іканастасам з разнымі царскімі варотамі.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 834, воп. 1, спр. 160, арк. 34.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]