Свята-Пакроўская царква (Ганчары)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Ганчары. Пакроўская царква.jpg
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Ганчары
Канфесія Праваслаўе
Епархія Лідская епархія
Дата пабудовы 1774 год
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Свята-Пакроўская царква на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Ганчары Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1774 годзе з дрэва. У вопісе парафій Лідскага дэканату 1784 года згадваецца ўніяцкая царква ў вёсцы Ганчары[1]

Асвячона 22 кастрычніка 1878 года пасля капітальнага рамонту (пастаўлены новы іканастас, створаны прастол, пакладзена новая падлога, зроблены трое дзвярэй з прытвора ў малітоўную залу, апсіда па-новаму ашалявана).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб пераходзіць у прамавугольную трохгранную апсіду з бакавымі рызніцамі. Да галоўнага фасада далучана трох’ярусная чацверыковая вежа-званіца, завершаная цыбулепадобным купалам на нізкім васьмерыку. Вертыкальна ашаляваныя фасады ў верхняй частцы расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная прастора 3 парамі слупоў падзелена на 3 нефы. Цэнтральны, шырэйшы, неф паракрыты кілепадобным (бочкавым) скляпеннем, бакавыя — плоскай столлю. У межах залы абапал апсіды вылучаны 2 рызніцы, пад хорамі — бакавыя клеці і лесвіца.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  • Литовские епархиальные ведомости, 1881. № 15 — 16. С. 138.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]