Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі)
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
52°14′10,27″ пн. ш. 23°29′34,24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Малыя Шчытнікі |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | невядомы |
Дата пабудовы | 1742 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 13Г000130 |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўная царква, помнік архітэктуры барока. Знаходзіцца ў парку на тэрыторыі былой сядзібы ў в. Малыя Шчытнікі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1742 годзе з цэглы як невялікі прысядзібны касцёл. Забраны ў праваслаўе ў 1864 годзе. У 1918 годзе быў вернуты католікам як прыходскі касцёл Сэрца Ісуса. 3 1990-х гадоў дзейнічае як царква.
У 1988 годзе побач з царквой устаноўлены камень, на якім высечаны словы беларускага мысліцеля К. Лышчынскага: «О падарожны! Не міні гэтых камянёў. Ты на іх не спатыкнешся, калі не спатыкнешся на ісціне. Усвядоміш ісціну ля камянёў, бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта мана. Вучэнне мудрацоў — свядомы падман».
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Кампактны прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады насычаны архітэктурнай крапоўкай — лапаткамі паміж высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі бакавых фасадаў. Галоўны фасад завершаны 3-вугольным з «заломам» франтонам з лучковым акном і круглай люкарнай па восі. Галоўны ўваход вырашаны нізкім прытворам, кампазіцыя якога паўтарае галоўны фасад. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктурная пластыка інтэр'ера абмежавана 2 пілястрамі абапал увахода і 2 лучковымі нішамі на алтарнай сцяне. Зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем. Над уваходам размешчаны хоры на 2 драўляных слупах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі)
- Свята-Пакроўская царква ў в. Малыя Шчытнікі
- Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі) на сайце «Архіварта»