Свята-Пакроўская царква (Покры)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Пакроўская царква | |
|---|---|
| | |
| 52°15′15,47″ пн. ш. 23°39′55,57″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Покры |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Брэсцкая |
| Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
| Архітэктар | невядомы |
| Будаўніцтва | 1739 |
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўная царква, помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Знаходзіцца на поўнач ад вёскі Покры, на пагорку. Пабудавана ў 1739 годзе з дрэва, часткова перабудавана ў 19 стагоддзі. Абкружана бутавай агароджай і старымі ліпамі. Дзейнічае.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Храм цэнтрычнага тыпу. Крыжападобны ў плане, накрыты 2-схільнымі дахамі, сяродкрыжжа якіх завершана пластычным шмат'ярусным купалам у стылі барока з пазалочаным крыжам. Крыло апсіды мае 5-гранны абрыс з бакавымі нізкімі рызніцамі, што надае ёй асіметрычна-дынамічнае гучанне. Да царквы прыбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, якая таксама з-за сваёй маламаштабнасці не парушае агульнай цэнтрычнай кампазіцыі храма. Яе вертыкальную накіраванасць падкрэслівае шалёўка сцен і 3-вугольных франтонаў, апрацоўка вуглоў зрубаў разным «бягучым» арнаментам. Квадратныя аконныя праёмы, здвоеныя на бакавых фасадах, акаймаваны простымі ліштвамі. Помнік мае насычанае каляровае вырашэнне — блакітныя сцены спалучаюцца з серабрыстым дахам і пазалотай крыжоў, каляровымі вітражамі аконных праёмаў апсіды.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]У малітоўную залу выступаюць размешчаныя над уваходам на 2 слупах хоры. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам. Абраз XVIII стагоддзя «Укрыжаванне».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Свята-Пакроўская царква (Покры) на Вікісховішчы |
- Свята-Пакроўская царква (Покры) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Покры) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Покры) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1739 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Покры
- Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна
- Збудаванні Беларусі ў стылі барока
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Колішнія ўніяцкія храмы Брэсцкай вобласці
- 1739 год у Беларусі
- Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі
- Старонкі, якія ўжываюць пашырэнне Kartographer
