Свята-Пакроўская царква (Равяцічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°26′09″ пн. ш. 24°50′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Равяцічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата пабудовы 1933 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Равяцічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды да антырэстаўрацыі

Пабудавана ў 1933 годзе з дрэва[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пахаванні на цвінтары

Помнік народнага дойлідства. Будынак развітой падоўжна-восевай сіметрычнай кампазіцыі, складзенай з двух'яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцы, прамавугольнага ў плане пад двухсхільным дахам аб'ёму малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Дах асноўнага зруба пераходзіць у пластычнае ўвагнута-пукатае пакрыццё апсіды, у завяршэнні якога шлемападобны купал на васьмігранным барабане. Цыбулепадобнай галоўкай завершаны шацёр званіцы. Звес даху падтрымліваецца выпускамі белек перакрыцця. Фасады гарызантальна ашаляваны і рытмічна расчлянёны аконнымі праёмамі з трохвугольнымі перамычкамі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры царквы

У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам, расчлянёным канеліраванымі калонамі на 6 палёў, у цэнтральным з якіх разныя царскія вароты, аздобленыя раслінным арнаментам. Абразы 18 — 19 ст.: «Благавешчанне святой Анны», «Узнясення Гасподняе», «Меленне аб чашы», «Праабражэнне Хрыстова», «Цуд Георгія аб змеі» (1933), «Успенне Багародзіцы»; Евангелле (Кіеў, 1739).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1124, арк. 71.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]