Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Опаль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
Свята-Параскева-Пятніцкая царква пасля незаконных работ
Свята-Параскева-Пятніцкая царква пасля незаконных работ
52°19′06,20″ пн. ш. 25°24′07,10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Опаль
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль Заходнепалеская школа дойлідства
Дата пабудовы 1796 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000278шыфр 112Г000278
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм, помнік драўлянага дойлідства ў цэнтры в. Опаль (Іванаўскі раён).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў пачатку XX ст.

Пабудавана ў 1796 годзе з дрэва як уніяцкая. Часткова перабудаваная і адрамантаваная ў XIX ст..[1]

Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольная ў плане трохнефная базіліка са зрэзанымі вугламі ў алтарнай частцы. Цэнтральны, вышэйшы за бакавыя, неф завершаны двухсхільным дахам. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, умацаваныя брусамі-ланаткамі, вокны прамавугольныя і паўцыркульныя (у цэнтральным нефе). Спачатку галоўны фасад фланкіравалі две вежы абапал трохвугольнага франтону. Пры перабудове вежы разабраныя, фасад аформлены васьмікалонным порцікам (пазней калоны схаваны шалёўкай тамбуру).

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Царская брама з царквы. Пачатак 19 ст. Музей старажытнабеларускай культуры

Інтэр'ер падзелены чатырма слупамі на нефы. Хоры на двух слупах пераходзяць уздоўж бакавых сцен цэнтральнага нефа ў кансольна-бэлечныя балюстрадныя галерэйкі. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. 3-ярусным іканастасам, пакрытым арнаментальнай разьбой; царскія вароты вырашаны контражурнай скразной разьбой на матыў вінаграднай лазы з гронкамі, сярод спляценняў якіх укампанаваны 6 таблетак-клеймаў з выявамі 4 евангелістаў і абразом «Благавешчанне». Мастацкую каштоўнасць уяўляюць драўляная скульптура мяжы 18 — 19 ст. «Укрыжаванне», абразы таго ж часу «Спас Пантакратар», «Святы Панцеляіман», «Маці Божая Замілаванне».

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]