Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Альшаны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
Альшаны. Царква.jpg
52°04′35″ пн. ш. 27°20′45,20″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Альшаны
Дата пабудовы 1997 год

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Альшаны Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі на вул. Савецкая, 1.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1997 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1866 года, пры якім у 1884 годзе была адкрыта царкоўнапрыходская школа.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Альшаны. Царква. Новыя маскальскія купалы (02).jpg

Вырашана ў стылізаваных формах царкоўнага дойлідства 2-й пал. 19 ст. Развітую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Сілуэт храма фарміруюць пяцікупалле центральнага кубападобнага аб’ёму і 2-ярусны цыбулепадобны купал званіцы.

Асноўная архітэктурная тэма — арачны аконны праём разнастайнай трактоўкі: вялізны на бакавых фасадах, фланкіраваны вокнамі сярэдняй вялікасці і невялікімі на дугім ярусе. Выкарыстаны паўкруглыя вокны-люкарны. Уваход аформлены высокім 2-слуповым ганкам з 2-схільным пакрыццём. Драўляныя разныя царскія вароты 1767 года[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Минские епархиальные ведомости. 1886. № 7-8. С.172.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]