Свята-Параскевіцкая царква (Сычы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Параскевіцкая царква
52°12′52,30″ пн. ш. 23°28′21,74″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Сычы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Дата пабудовы 1822 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000115шыфр 113Г000115
Стан Дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Параскевіцкая царква — праваслаўная царква, знаходзіцца ў вёсцы Сычы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць. Пабудавана ў 1822 годзе, паводле іншых звестак, у 1881 годзе[1]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура вылучаецца спрошчанасцю: кампактны прамавугольны ў плане асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Над ім у цэнтры ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане. Такое ж самае завяршэнне мае ўзведзеная над галоўным уваходам трох'ярусная шатровая званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, апяразаны прафіляваным карнізам[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  •  Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2001;
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]