Свята-Петра-Паўлаўская царква (Грыгаравічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
55°38′54″ пн. ш. 28°04′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Малышова
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Мёрскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1861 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Малышова Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі, у колішняй вёсцы Грыгаравічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1861 годзе з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана паводле канона чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, нізкая прамавугольная апсіда. Своеасабліва вырашана званіца, усе 3 ярусы якой маюць васьмігранную форму і завершаны гранёным шатром з макаўкай. Аб’ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі ў завяршэнні; бакавыя плоскасныя фасады аформлены пластычнымі парталамі ўваходаў і вокнамі-біфорыумамі па баках у трохлопасцевых арачных ліштвах. У крапоўцы фасадаў выкарыстаны традыцыйныя зубчастыя фрызы, вуглавыя руставаныя лапаткі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Абразы XVIII—XIX стагоддзяў: «Святы Аляксандр Неўскі» (1865, у памяць вызвалення ад прыгону), «Святы Георгій», «Маці Божая Адзігітрыя», іканастас.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]