Свята-Петра-Паўлаўская царква (Грыгаравічы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
![]() | |
55°38′54″ пн. ш. 28°04′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Малышова |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Мёрскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1861 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Малышова Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі, у колішняй вёсцы Грыгаравічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1861 годзе з цэглы.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана паводле канона чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, нізкая прамавугольная апсіда. Своеасабліва вырашана званіца, усе 3 ярусы якой маюць васьмігранную форму і завершаны гранёным шатром з макаўкай. Аб’ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі ў завяршэнні; бакавыя плоскасныя фасады аформлены пластычнымі парталамі ўваходаў і вокнамі-біфорыумамі па баках у трохлопасцевых арачных ліштвах. У крапоўцы фасадаў выкарыстаны традыцыйныя зубчастыя фрызы, вуглавыя руставаныя лапаткі.
Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]
Абразы XVIII—XIX стагоддзяў: «Святы Аляксандр Неўскі» (1865, у памяць вызвалення ад прыгону), «Святы Георгій», «Маці Божая Адзігітрыя», іканастас.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Грыгаравічы)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Грыгаравічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Грыгаравічы) на сайце «Архіварта»