Свята-Прачысценская царква (Чарняны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Прачысценская царква
Чарняны. Свята-Прачысценская царква.jpg
Краіна Беларусь
Дата пабудовы 1871 год

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Чарняны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка. Пабудавана ў 1871 годзе з дрэва[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтра-рускага стылю. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам з макаўкай. Да яго з заходняга боку далучана 3-ярусная шатровая званіца, з усходняга — 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі, завершаная макаўкай. Уваход вылучаны ганкам. Фасады расчлянёны на 3 ярусы фігурнай вертыкальна-гарызантальнай шалёўкай. Цэнтральны гарызантальна ашаляваны ярус прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам, створаным у 1830-я гг. Абразы 18 ст.: «Спас Пантакратар», «Ісус Хрыстос», «Ражджаство Багародзіцы», «Тайная вячэра», «Зняцце з крыжа», «Маці Божая Адзігітрыя», «Пакроў» (1783), «Маці Божая» (у драўляным разным абкладзе).

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]