Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вылазы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°12′13,13″ пн. ш. 26°22′19,61″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вылазы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Дата пабудовы 1787 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000721шыфр 113Г000721
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вылазы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1787 г.[1] з дрэва на месцы храма, адзначанага ў акце 1681 г., паводле якога намеснік Кіеўскай мітраполіі Кліменцій Трызна дазволіў памешчыкам вылазскім і іх суседзям пабудаваць праваслаўную царкву Ражджаства Багародзіцы і святога велікамучаніка Георгія[2]. У сярэдзіне 19 ст. асобна ад царквы з паўднёвага заходу пастаўлена двух’ярусная зрубна-каркасная званіца пад шатровым гонтавым дахам.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Невялікі храм вырашаны прамавугольным зрубам з пяцігранным апсідным прырубам. Да сярэдзіны 19 ст. быў бабінец са званіцай з арыгінальным спалучэннем шатровых дахаў, галоўны з якіх завершаны звонападобным купалам на васьмігранным барабане, а апсіда — макаўкай. На фоне гарызантальнай шалёўкі сцен вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах з трохвугольнымі сандрыкамі, цокальная частка вертыкальна ашалявана.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры аб’яднаныя агульнай плоскай столлю зала і апсіда спалучаюцца шырокім прасветам і размежаваны драўляным іканастасам.

Зноскі

  1. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк. 35.
  2. Собрание древних актов и грамот городов Вильны, Ковна, Трок. Мн., 1848. С. ХLIII.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]