Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляхавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°03′28″ пн. ш. 25°07′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ляхавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль руска-візантыйская архітэктура
Дата пабудовы 1883 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Ляхавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1883 годзе з дрэва замест старой царквы паводле праекта, зацверджанага 7 лютага 1874 года[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Развітая па падоўжнай планіровачнай восі аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з прамавугольных у плане прытвора-званіцы, бабінца, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, апсіды з бакавымі рызніцамі. Будынак мае 2 вертыкальныя, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі дамінанты: трох'ярусную шатровую званіцу і васьмігранны светлавы барабан з шатром над цэнтральным аб'ёмам. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, люкарнамірызніцах).

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

«Арханёл Міхал». Другая палова XVIII ст. МСБК НАН

У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абразы 19 ст.: «Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас Пантакратар» (1836, мастак Юзаф Камінскі), «Троіца новазапаветная», «Маці Божая з дзіцем», «Спас Пантакратар», (1837), «Праабражэнне», «Ражджаство Багародзіцы», «Маці Божая Аранта» (у разным ківоце 18 ст.), «Святы Павел» (1957), «Кірыл і Мяфодзій». «Васіль Вялікі», «Іаан Златавуст», «Зняцце з крыжа».

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф.8. Воп.2, спр. 386, арк.70, 135.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]