Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Свяча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
55°02′00″ пн. ш. 29°16′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Свяча
Канфесія БПЦ
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Дата пабудовы 1895 год
Map

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Свяча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1895 годзе з цэглы[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая прасторавая кампазіцыя фарміруецца папярочным прамавугольным аб’ёмам прытвора з двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцай над ім, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай з шатровым пакрыццём, прамавугольнай апсідай. Уваход вырашаны арачным праёмам у прафіляваным калонным партале. Прафіляванымі пластычнымі ліштвамі дэкарыраваны арачныя вокны. Са старажытнарускага царкоўнай архітэктуры вуглавыя калонкі-бочкі, кілепадобная ліштва праёмаў званіцы. У дэкоры таксама выкарыстаны зубчастыя фрызы, прамавугольныя нішы і круглыя люкарны, магутны пераметральны антаблемент з прафіляваным карнізам на сухарыках.

Зноскі

  1. РДГУ, ф. 799, воп. 33, спр. 1480, арк. 12.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]