Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Мільча)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Мільча. Праваслаўная царква.jpg
54°40′58″ пн. ш. 27°37′31″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Мільча
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Будаўніцтва ???—1865 гады
Стан дзейная

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы (Мінская вобласць)
Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы
Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Мільча Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З'яўляецца прыпісной да прыходу Святой Жываначальнай Троіцы ў аг. Даўгінава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1865 г. з бутавага каменю і цэглы ў стылі разынкавай муроўкі. У час Другой сусветнай вайны партызаны брыгады «Жалязняк» учынілі стральбу ў храме, былі пашкоджаныя абразы[1]. Пры савецкай уладзе, 9 чэрвеня 1964 года зачынена і выкарыстоўвалася пад калгасны склад. Да 1990-х гг. не дзейнічала, 21 верасня 1993 года царква была адкрытая зноў [1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мільча. Праваслаўная царква 01.jpg
Царква з боку апсіды

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічная падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, паўкруглай апсіды. Стракаты сілуэт будынка фарміруюць розныя па форме завяршэнні аб'ёмаў: шатровае з макаўкай над васьміграннай званіцай, кананічнае над апсідай, двухсхільны дах над трапезнай, чатырохсхільны з цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане — над асноўным кубападобным аб'ёмам. Галоўны ўваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, прафіляваныя карнізы.

У інтэр'еры — паступовае чаргаванне прасторы ўсіх частак будынка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1987,- 284 с.: іл. стар. 154

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]