Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пладовая)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
53°29′08″ пн. ш. 24°17′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Пладовая
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Мастоўскае
Архітэктурны стыль руска-візантыйская архітэктура
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Пладовая Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

За 2 км на паўдзень ад в. Чарлёна. Пабудавана ў 2-й палавіне XIX стагоддзя з цэглы. Прыпісная да Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы в. Лунна.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, кароткая і нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, 4-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны аркатурнымі фрызамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]