Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Бухлічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
51°47′53,50″ пн. ш. 26°46′02,18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бухлічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль Неарускі стыль з рысамі канструктывізму
Будаўніцтва 19261928 гады
Стан працуе
Map

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Бухлічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці

Пабудавана ў 1926-28 гадах з дрэва на месцы храма 18 стагоддзя[1] ў цэнтры вёскі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер

Помнік архітэктуры неарускага стылю з рысамі канструктывізму.

Вырашана кананічнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца (васьмярык на 2 чацверыках), кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала з чатырохгранным светлавым барабанам, пяцігранная апсіда з нізкімі бакавымі рызніцамі. Сілуэт храма фарміруюць макаўка над высокім шатром званіцы са слыхавымі акенцамі, цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане над чатырохсхільным дахам цэнтральнага зруба і 2-гранныя заломы яго карніза, вальмавае пакрыццё апсіды. На фоне гарызантальна ашаляваных фасадаў (цокальная і фрызавыя часткі — вертыкальна) вылучаны адзінарныя і строеныя прамавугольныя аконныя праёмы ў геаметрызаваных ліштвах. Тры ўваходы вылучаны двухслуповымі ганкамі пад двухсхільнымі пакрыццямі.

Апсіда дэкарыравана накладным крыжам.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Абразы 17 — 18 ст. «Спас Пантакратар», «Мікалай Цудатворац і Варвара Велікапакутніца», «Маці Божая Адзігітрыя», Евангелле 18 стагоддзя.

Зноскі

  1. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]